Читать онлайн
Алёнкіны казкі

Нет отзывов
Алёнкіны казкі

АлёнКа

Прысвячаецца ТАБЕ

© АлёнКа, 2018


ISBN 978-5-4485-1448-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Казкі, сказанні, сказы для дарослых. Аб чым можа паведаміць кніга з такой назвай?

Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытанні: што? каму? чаму? як? калі?

Прабачце, калі некаторыя адказы пададуцца жорсткімі. Я добра ведаю, што словам можна параніць, знявечыць, нават забіць. Але ім можна і лячыць. Тэрапеўтычныя ж метады, безумоўна, мякчэйшыя, але не заўсёды дапамагаюць. Часам хірургічнае ўздзеянне з’яўляецца больш эфектыўным, а ў асобных выпадках і адзіна магчымым.

На вышэй пералічаныя пытанні я адкажу вам і зараз, у прадмове. Праўда, крыху інакш.

Такім чынам, коратка аб галоўным.

Што ўяўляюць сабой мае «казкі»?

Гэта разважанні аб сэнсе жыцця.

Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за ўсё цікавіцца казкамі? Дзеці. А кім з’яўляецца ў глыбіні душы кожны дарослы? Дзіцём. Так што, гэта кніга для ўсіх.

Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаіць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.

Чаму я напісала гэтыя эсэ?